Tumgik
#мастацтва
pryjdzieviasna · 4 months
Text
Tumblr media
– Nastaśsia Rydleŭskaja (2023)
307 notes · View notes
smokycinnaroll-art · 3 months
Text
Tumblr media
маляваў яшчэ адно
3 notes · View notes
art-81-art · 5 months
Text
Tumblr media
Nicholaas Chiao, Yellow Contour Series, 2023, acrylic on canvas
2 notes · View notes
redfield-by · 7 months
Text
Tumblr media
2 notes · View notes
nowayyoumustbekidding · 5 months
Text
Tumblr media
мой верш паверх майго малюнка маіх бацькоў - хачу, каб інтэрнэт захаваў гэта
0 notes
lacinkaju · 7 months
Note
Hello! I am trying to learn Belarusian from English. I want to start writing down my homework assignments in Belarusian, but I’m not sure how to do so accurately. For example, how would I write “math homework due Tuesday”? Some basic vocab would be helpful too :< (stuff like homework, test, quiz, etc.)
Вялікі дзякуй!
Hello! Вітаю!
math homework due Tuesday – дамашняе заданне па матэматыцы на аўторак [JSYK the construction with the preposition па + the dative case may be questionable here for among the Belarusian language revivalists it's considered to be russified, but it's still used in Belarusian schools. As I am no expert I can't tell if it should be заданне з матэматыкі or заданне на матэматыку. Maybe someone will specify in the comments, but you don't have to worry about it.] Edit. Sorry everyone, I've been stupid (as it always happens with me and grammatical cases). It's not the dative case in this example; it's месны склон in Belarusian. I'm not sure how it's called in English. Wikipedia says it's adpositional case.
homework – дамашняе заданне math – матэматыка due Tuesday – на аўторак
due Monday – на панядзелак due Wednesday – на сераду; Wednesday – серада due Thursday – на чацвер due Friday – на пятніцу; Friday – пятніца Saturday – субота Sunday – нядзеля week – тыдзень day off – выхадны дзень once/twice a week – раз/двойчы на тыдзень
school – школа classroom – клас classmate – аднакласнік m., аднакласніца f. pupil – вучань m., вучаніца f. teacher – настаўнік m., настаўніца f. math teacher – настаўнік матэматыкі lesson, class – лекцыя, урок [mind that урок is used in Belarusian schools nowadays, however before russification it meant jinx or evil eye] classes – заняткі the English class – лекцыя англійскай мовы textbook – падручнік exercise book – сшытак notebook – сшытак, нататнік math notebook – сшытак на матэматыку, сшытак для матэматыкі assignment – заданне essay – эсэ, нарыс test – тэст, катрольная работа quiz – экзамен, апытанне
(school) subject – (школьны) прадмет information technology, computer studies – інфарматыка algebra – алгебра astronomy – астраномія biology – біялогія history – гісторыя geography – геаграфія geometry – геаметрыя chemistry – хімія literature – літаратура arts – мастацтва music – музыка physics – фізіка physical education – фізкультура (фізічная культура), фізічная адукацыя
Some useful links:
English-Belarusian online dictionary
Check the pronunciation of words. I've also made a post on how to use it.
Other English resources for learning Belarusian
6 notes · View notes
knizhnycmok · 1 year
Text
да як жа бесіць калі Сайна малююць амежкай на фоне шафы-Хайтама 😑😑
Сайна моцны, вынослівы, з сухімі жылістымі мышцамі, грубай цёмнай скурай (асабліва на далонях ад кап'я) і сухімі вуснамі. Ён больш робіць, чым кажа, і можа самастойна перамагчы банду пустыннікаў. Яшчэ ў яго праблемы з разуменнем уласных патрэб - бо ён звык у пустыні цярпець спякоту і холад, голад і шматкіламетровыя пераходы без прыпынкаў, таму цяпер нават на адпачынку ён не рэагуе на пэўныя сігналы арганізма. Ён спакойна прымае тое, што можа быць не найлепшым і памыляцца, і выбірае адразу выпраўляць свае памылкі, а не рэфлексаваць над імі. У вольны час Сайна лазіць па падземных лабірынтах пустыні, таму з пункту гледжання незнаёмцаў ён зусім не адпачывае, а безперапынна палюе на злачынцаў. Яшчэ ў Сайна кінк на нетрывіяльнае выкарыстанне дэндра (не пытайцеся) і розум.
Хайтам не менш вынослівы і такі ж не ўважлівы да сігналаў арганізма, але праз тое, што з дзяцінства падчас чытання і вучобы забываў паесці і паспаць. Ужо ў акадэміі ў якасці абавязковых дадатковых курсаў за межамі спецыялізацыі ён выбраў баявыя мастацтва і нечакана для сябе палюбіў фізічныя нагрузкі. Чакана для ўсіх у класе ён стаў лепшым, таму часта працаваў у пары з інструктарам. Ён не любіць дэманстраваць свае недахопы, таму нікому не дазваляе ўбачыць сябе ў акулярах, а свае слухавыя апараты прадстаўляе як мадэфіцыраваную версію Акашы. У вольны час... Забудзьцеся, у галоўнага пісца Акадэміі няма вольнага часу. Дома ён выбірае цішыню (адключыць і зняць слухавыя апараты) і камфорт (акуляры, мяккі свет, максімальна функцыянальная прастора). Дома ў Хайтама, здаецца, не менш кніг, чым у бібліятэцы Акадэміі, і кожную з іх ён прачытаў і мае сваё меркаванне. Праўда, мастацкай літаратуры там амаль няма, за выключэннем прызнанай класікі - большасць тамоў то навуковыя даследаванні, і ў кожным - безліч каментароў і заўваг самога Хайтама.
Tumblr media Tumblr media
20 notes · View notes
ealexandra · 5 months
Text
хочацца весці эстэтычны і цікавы тамблер, але нічога ў галаву не лезе. няхай першы пост будзе своеасаблівая візітнай карткай пра мяне.
імя: Аляксандра (Алеся)
дн: 10 ліпеня
інтраверт, infj, меланхолік-флегматык
чытаю, пішу, іграю на фано, падарожнічаю, зараз вучуся і жыву ў Варшаве.
люблю Беларусь гарбату, псоў, прыроду, Вірджынію Вулф, мастацтва і людзей.
4 notes · View notes
goteamphoto · 9 months
Text
Tumblr media
Going to live shows is one of the best ways to spend money. When you BUY ART, like tickets to a live performance, your life is actually more enriched afterwards, than it was before the show. No matter what happens to you afterwards, you will always have the pleasant memory of that performance. You actually LIVE BETTER afterwards for the rest of your life. . Support the arts and artist in your community. #livebetterbuyart . Check out my art at: ebay.com/usr/goteamphoto . My Twitter twitter.com/GOTEAMPHOTO . My YouTube: youtube.com/channel/UCQk6... . #worldfamousartist #designer #josephwhittington #artistoftheyear #miami #artist_joewhittington #goteamphoto @goteamphoto #livebetterbuyart #art #arte #kunst #teamwhittington #изкуство #мастацтва #artea #শিল্প #İncəsənət #Արվեստ #فن #ስነጥበብ #arti #Kuns #אמנות אמנות#
1 note · View note
my-zyli-u-zamku · 6 months
Text
1
Мяне завуць Мэры Кэтрын Блэквуд. Мне васямнаццаць гадоў, і я жыву зь сястрой Канстанцыяй. Я часта думала, што калі б мне крыху пашчасьціла, я б магла нарадзіцца пярэваратнем, бо сярэднія пальцы на маіх руках аднолькавай даўжыні; аднак прыходзіцца задавольвацца тым, што маю. Я не люблю мыцца, а яшчэ сабакаў і шум. Я люблю сваю сястру Канстанцыю, Рычарда Плантагенэта й Amanita phalloides, сьмяротна ядавіты шапкавы грыб. Усе іншыя члены маёй сям’і памерлі.
Калі я акідала вокам бібліятэчныя кнігі на кухоннай паліцы апошнім разам, яны былі пратэрмінаваныя больш як на пяць месяцаў; цікава, ці выбрала б я іншыя кнігі, калі б ведала, што яны апошнія й назаўсёды застануцца стаяць на нашай кухоннай паліцы. Мы рэдка перамяшчалі рэчы; сям’я Блэквудаў ніколі не адрозьнівалася няўрымсьлівасьцю й сумятлівасьцю. Мы карысталіся маленькімі нядоўгатрывалымі прадметамі – кнігамі, кветкамі ды лыжкамі, – але таксама мелі салідны падмурак з трывалых нажыткаў. Мы заўсёды вярталі рэчы на іхнія месцы. Мы зьмяталі пыл з карцінаў і лямпаў, выпыльвалі дываны, падмяталі пад сталамі, крэсламі й ложкамі, але пакідалі іх там, дзе яны былі; стракатыя туалетныя прыборы на туалетным століку нашае маці ніколі ня ссоўвалі больш як на сантымэтар. Блэквуды заўсёды жылі ў нашым доме, захоўваючы заведзены парадак; як толькі чарговы Блэквуд прыводзіў у дом жонку, для ейных пажыткаў адводзілася пэўнае месца, і так наш дом абрастаў слаямі блэквудзкай уласнасьці, што абцяжарвала яго й рабіла ўстойлівым да націску сьвету.
Гэтыя бібліятэчныя кнігі я прынесла дамоў у пятніцу, у канцы красавіка. Пятніцы й аўторкі былі жахлівымі днямі, таму што мне прыходзілася хадзіць у вёску. Нехта мусіў хадзіць у бібліятэку й бакалейную краму; Канстанцыя ніколі не выходзіла за межы ўласнага саду, а дзядзька Джуліян ня мог. Таму ў вёску двойчы на тыдзень мяне вяла не фанабэрыя, і нават ня ўпартасьць, а ўсяго толькі простая патрэба ў кнігах ды ежы. Мажліва, фанабэрыя якраз-такі прымушала мяне заходзіць выпіць філіжанку кавы ў Стэлы, перш як ісьці дадому; я казала сабе, што гэта дзела гонару, і заходзіла ў кавярню, як бы мне ні хацелася хутчэй апынуцца дома, але я таксама знала, што Стэла ўбачыць, як я праходжу міма, і, мажліва, падумае, што я не зайшла, таму што спужалася, а такой думкі мне было ня зьнесьці.
– Добры дзень, Мэры Кэтрын, – заўсёды казала Стэла, праціраючы стойку мокрай анучай, – як маесься сёньня?
– Вельмі добра, дзякуй.
– А Канстанцыя Блэквуд, як яна?
– Вельмі добра, дзякуй.
– А як ён?
– Так добра, наколькі гэта мажліва. Чорную каву, калі ласка.
Калі ў кавярню ўваходзіў нехта яшчэ й садзіўся за стойку, я з удаванай нясьпешнасьцю кідала сваю каву й выходзіла, ківаючы Стэле на разьвітаньне.
– Бывай здаровая, – машынальна казала яна мне ўсьлед.
Кнігі ў бібліятэцы я выбірала вельмі рупліва. Натуральна, у нашым доме таксама былі кнігі; дзьве сьцяны ў татавым кабінэце былі застаўленыя кнігамі, але я любіла казкі й кнігі з гісторыі, а Канстанцыя – кнігі пра ежу. Хоць дзядзька Джуліян ніколі ня браў кніг у рукі, ён любіў глядзець, як чытае Канстанцыя. Вечарамі, займаючыся сваімі паперамі, ён часам паварочваў галаву, каб зірнуць на яе, і задаволена ківаў.
– Што ты чытаеш, мая любая? Чароўнае відовішча: кабета з кнігай.
– Нешта пад назваю «Мастацтва кулінарыі», дзядзьку Джуліяне.
– Цудоўна.
Ведама, зь дзядзькам Джуліянам у пакоі мы ніколі не сядзелі доўга ў цішыні, але я не прыпамінаю, каб мы с Канстанцыяй хоць раз разгарнулі бібліятэчную кнігу з тых, што ўсё яшчэ стаяць на нашай кухоннай паліцы. Я выйшла зь бібліятэкі пагодным красавіцкім ранкам; зьзяла сонца, і ўсюды віднеліся зманлівыя абяцаньні скорай вясны, якія нейкім дзівам выдаваліся на фоне вясковага бруду. Помню, як хвіліну стаяла на ґанку бібліятэкі з кнігамі ў руках, глядзела на лагодную зелень галінаў на фоне неба й, як заўсёды, марыла прайсьці дамоў па небе, а не празь вёску. Выйшаўшы зь бібліятэкі, я б магла адразу перайсьці на другі бок вуліцы й па ім дайсьці да бакалейнай крамы, але гэта значыла, што мне прыйдзецца прайсьці міма ўнівэрмагу ды мужчын, што сядзяць перад уваходам. У гэтай вёсцы мужчыны заставаліся маладымі й разводзілі плёткі, а жанкі ператвараліся ў панурых, стомленых старых, якія моўчкі стаялі й чакалі, калі мужчыны падымуцца ды пойдуць дадому. Я б магла выйсьці зь бібліятэкі ды пайсьці па гэтым боку вуліцы, пакуль не апынуся насупраць бакалейнае крамы, і тады перайсьці; так было лепш, хоць дарога вяла паўз пошту й дом Рочэстэраў, дзе грувасьціліся іржавыя бляшанкі, разьбітыя аўтамабілі, пустыя газавыя балёны, старыя матрацы, водаправодныя прылады й ванныя, якія сям’я Гарлераў цягнула дамоў і – я ўважаю – папраўдзе любіла.
Дом Рочэстэраў быў самы прыгожы ў мястэчку й некалі меў бібліятэку, абабітую панэлямі з арэхавага дрэва, танцавальную залю на другім паверсе й кусты ружаў уздоўж вэранды; там нарадзілася нашая маці, і ён павінен быў бы належаць Канстанцыі. Я, як заўсёды, вырашыла, што будзе бясьпечней прайсьці міма пошты й дому Рочэстэраў, хоць я не любіла бачыць дом, у якім нарадзілася нашая маці. Раніцамі гэты бок вуліцы звычайна быў бязьлюдны, бо знаходзіўся ў ценю; дый пасьля бакалейнае крамы мне ва ўсякім выпадку прыйшлося б ісьці міма ўнівэрмагу, каб дабрацца дадому, а праходзіць міма яго два разы было для мяне занадта цяжкім выпрабаваньнем.
За вёскай, на Гіл-Роўд, Рывэр-Роўд і Олд-Маўнтэн, Кларкі, Карынґтаны ды ім падобныя пабудавалі сабе новыя прыгожыя дамы. Каб дабрацца да Гіл-Роўд або Рывэр-Роўд, ім прыходзілася праяжджаць празь вёску па галоўнай вуліцы, якая таксама была галоўнай аўтастрадаю штату; аднак дзеці Кларкаў і хлопчыкі Карынґтанаў хадзілі ў прыватныя школы, а ежу на кухні Гіл-Роўд дастаўлялі зь мястэчак і з гораду; карэспандэнцыю зь вясковай пошты ім развозілі на машыне, але жыхары Олд-Маўнтэн адпраўлялі свае лісты ў іншых мястэчках, а жыхары Рэвыр-Роўд стрыгліся ў горадзе.
Мяне заўсёды бянтэжыла, што вяскоўцы, якія жылі ў брудных доміках уздоўж галоўнай аўтастрады або на ўскрайку на Крык-Роўд, усьміхаліся, ветла ківалі й махалі рукамі, калі Кларкі ды Карынґтаны праяжджалі міма; калі Гэлен Кларк заходзіла ў бакалейную краму Элбэрта за бляшанкай таматнага соўсу або за кавай, якую забылася купіць ейная кухарка, усе казалі ёй: «Добры дзень» – і паведамлялі, што сёньня надвор’е палепшылася. Дом Кларкаў навейшы, а��е ня лепшы за дом Блэквудаў. Наш бацька першым прывёз у дом піяніна – дагэтуль у вёсцы іх ня бачылі. Карынґтаны валодаюць папяровай фабрыкай, але Блэквудам належыць уся зямля паміж аўтастрадай і ракой. Шэпарды з Олд-Маўнтэн падарылі вёсцы ратушу – белы будынак са сьпічастым дахам, зялёным газонам і гарматай перад уваходам. Некалі хадзілі размовы, што трэба падзяліць вёску на раёны, зьнесьці халупы на Крык-Роўд і адбудаваць усё на ўзор ратушы, але ніхто й пальцам не варухнуў; мажліва, яны думалі, што тады Блэквуды прызвычаяцца хадзіць на местачковыя паседжаньні. У ратушы вяскоўцы атрымоўваюць ліцэнзіі на паляваньне й рыбную лоўлю, і раз на год Кларкі, Карынґтаны й Шэпарды наведваюць паседжаньне і ўрачыста галасуюць за тое, каб прыбраць хлам Гарлераў з Галоўнай вуліцы ды адсунуць лаўкі ад унівэрмагу, і кожны год вяскоўцы радасна галасуюць супраць. За ратушай налева заварочвае Блэквуд-Роўд – гэта дарога дамоў. Яна наўкола абгінае зямлю Блэквудаў, кожная цаля якой абгароджаная драцяным плотам, пабудаваным нашым бацькам. Недалёка ад ратушы ляжыць вялікі чорны камень, які адзначае пачатак сьцежкі; тут я адмыкаю весьніцы, замыкаю іх за сабой, іду празь лес – і вось я дома.
Жыхары вёскі заўсёды нас ненавідзелі.
Я гуляла ў гульню, калі хадзіла за пакупкамі. Я ўяўляла дзіцячыя гульні, дзе дошка падзеленая на маленькія квадраты й кожны гулец робіць ход адпаведна ліку, што выпаў на кубіку; гульцы заўсёды маглі трапіць на небясьпеку накшталт «прапусьці адзін ход», «адступі на чатыры клеткі» або «вярніся на старт», а таксама на маленькія прыемнасьці накшталт «перасунься на тры клеткі наперад» або «зрабі яшчэ адзін ход». Бібліятэка была маім пунктам старту, а чорны камень – фінішам. Я павінна была спусьціцца па адным боку Галоўнай вуліцы, перайсьці яе й падняцца па другім боку, пакуль не дайду да чорнага каменя, і гэта значыла, што я выйграла. Я пачала добра й безь перашкодаў адолела бязьлюдны адрэзак Галоўнай вуліцы; мажліва, дзень акажацца вельмі добрым – вясновымі ранкамі такое часам здаралася, хоць і досыць рэдка. Калі гэта адзін з такіх дзён, пазьней я прынясу ў дар што-колечы зь ювэлірных вырабаў на знак удзячнасьці.
Зрабіўшы глыбокі ўдых для мужнасьці, я шпарка стартавала й ішла, не разглядаючыся наўкола; я несла бібліятэчныя кнігі й торбу для прадуктаў і глядзела, як адна за другой рухаюцца мае ногі, абутыя ў старыя карычневыя чаравікі маёй маці. Я адчувала, што нехта назірае за мной праз акно пошты – мы не прымалі карэспандэнцыю й ня мелі тэлефона; шэсьць гадоў таму й тое, і другое стала нельга цярпець, – але гэты мімалётны позірк вытрываць я магла; гэта была старая пані Датан, якая ніколі не таропілася адкрыта, як іншыя, а толькі падглядала скрозь жалюзі або з-за фіранак. Я ані разу не зірнула на дом Рочэстэраў. Было невыносна думаць, што там нарадзілася нашая маці. Цікава, ці ведаюць Гарлеры, што жывуць ў доме, які павінен быў належаць Канстанцыі. Яны ня чулі, як я іду міма, таму што ў іхнім двары вечна стаяў мэталічны бразґат. Мажліва, Гарлеры думалі, што бясконцы шум адпуджвае злых духаў, або мелі такі музыкальны слых, што знаходзілі прыемным мэталічны ляскат; мажліва, дома ў Гарлераў была такая ж звалка хламу, як на двары, і яны жылі, седзячы ў старых ванных, і елі свой абед з пабітых талерак, якія ставілі на каркас старога «Форда», бразґочучы бляшанкамі й пераклікаючыся грамавымі галасамі. Перад домам Гарлераў на ходніку заўсёды пырскі гразі.
Далей трэба было перайсьці вуліцу («прапусьці адзін ход»), каб дабрацца да бакалейнай крамы насупраць. На абочыне дарогі я заўсёды спынялася ў нерашучасьці, адчуваючы сябе безабароненай і выстаўленай напаказ, пакуль міма праляталі аўтамабілі. Амаль увесь транспарт, што рухаўся Галоўнаю вуліцай, праяжджаў празь вёску, бо тут праходзіла аўтастрада, таму кіроўцы ўсіх тых аўтамабіляў і грузавікоў бадай не глядзелі на мяне. Мясцовы аўтамабіль я магла распазнаць па шпаркаму, злоснаму погляду кіроўцы, і мне заўсёды было цікава, што сталася б, калі б я сышла з абочыны на дарогу. Мажліва, рэзкі, ненаўмысны рывок аўтамабіля ў мой бок? Проста, каб напужаць мяне або ўбачыць, як я адскокваю? І тады сьмех з усіх бакоў: з-за фіранкі на пошце, з боку мужчын перад унівэрмагам і жанок, якія выглядваюць з-за дзьвярэй бакалейнае крамы; як бы яны ўсе злараднічалі, гледзячы, як Мэры Кэтрын Блэквуд кідаецца ў бок, каб ня трапіць пад колы аўтамабіля. Часам я прапускала два або нават тры хады, перш як перайсьці на другі бок, таму што чакала, пакуль дарога расчысьціцца з абодвух кірункаў.
На сярэдзіне вуліцы я выйшла зь ценю й апынулася на зыркім, падманлівым красавіцкім сонцы; к ліпеню паверхня дарогі разьмякчыцца ад гарачыні, і мае ногі будуць угрузаць у ёй, праз што пераход цераз дарогу стане куды небясьпечней (вызваляючы нагу, Мэры Кэтрын Блэквуд трапіла пад аўтамабіль, што значыла б «вярнуцца на старт»), а будынкі пачнуць выглядаць яшчэ больш брыдкімі. Усё ў вёсцы было аднаго ўзору, часу й стылю; як быццам людзі мелі патрэбу ў брыдкасьці й жывіліся ёй. Здавалася, нібы дамы й крамы былі пабудаваныя ў пагардлівай сьпешцы, каб схаваць убогасьць і мізэрнасьць, а дамы Рочэстэраў і Блэквудаў і нават ратуша былі выпадкова перанесеныя сюды зь нейкай далёкай цудоўнай краіны, поўнай грацыі й хараства. Мажліва, гэтыя файныя дамы былі ўзятыя ў палон – можа, у якасьці пакараньня Рочэстэрам і Блэквудам за іхнія чорныя сэрцы? – і заставаліся вязьнямі вёскі; мажліва, іх павольнае гніцьцё было знакам убоства вяскоўцаў. Чарада крамаў уздоўж Галоўнай вуліцы была нязьменнага шэрага колеру. Іх уласьнікі жылі ў радзе кватэраў на другім паверсе; а бляклыя фіранкі ў строгай лініі вокнаў надавалі ім нежылы выгляд. У гэтай вёсцы любая каляровая рэч хутка губляла сваю душу. Блэквуды ніколі не былі прычынай заняпаду вёскі; вяскоўцы належалі гэтаму месцу, і яно ім цалкам адпавядала.
Падыходзячы да крамаў, я заўсёды думала пра гніль – пякучую, чорную гніль, якая разьядала ўсё знутры, прычыняючы жудасны боль. Я марыла, каб вёска згніла.
За прадуктамі я хадзіла са сьпісам пакупак. Канстанцыя складала яго для мяне кожныя аўторак і пятніцу перад тым, як я выходзіла з дому. Вяскоўцам не падабаўся той факт, што ў нас заўсёды была дастатковая колькасьць грошай, каб купляць усё, што нам хацелася. Натуральна, мы забралі нашыя грошы з банку, і я знала, што яны пляткарылі пра грошы, схаваныя ў нашым доме: нібыта Канстанцыя, дзядзька Джуліян і я сядзім вечарамі за замкнутымі дзьвярамі сярод грудаў залатых манэтаў, забыўшыся на бібліятэчныя кнігі, і гуляемся зь імі, заграбаючы манэты рукамі й прапускаючы паміж пальцамі, пералічваем іх, складаем ў кучкі й зноў рассыпаем, кпліва жартуючы. Думаю, у вёсцы было шмат гнілых душ, якія прагнулі нашага золата, але яны былі баязьліўцамі, і Блэквуды вызывалі ў іх страх. Калі я даставала з торбы сьпіс пакупак, я даставала й кашалёк, каб Элбэрт, уласьнік бакалейнай крамы, знаў, што я прынесла грошы, і ня мог адмовіцца мяне абслугоўваць. Ня мела значэньня, хто быў у бакалейнай краме. Мяне заўсёды абслугоўвалі адразу; пан Элбэрт або ягоная бледная хцівая жонка сьпяшаліся падаць мне ўсё, што я папрашу. Часам, калі на школьных вакацыях ім дапамагаў старшы сын, яны беглі да прылаўка, каб яму не прыйшлося мяне абслугоўваць; а аднойчы, калі нейкая маленькая дзяўчынка, яўна не вясковая, падышла да мяне занадта блізка, пані Элбэрт адцягнула яе так груба, што яна ўскрыкнула, пасьля чаго наступіла доўгая хвіліна маўчаньня, і ўсе чакалі, пакуль пані Элбэрт набярэ ў грудзі паветра й спытае: «Што-небудзь яшчэ?». Я заўсёды стаяла вельмі проста й нерухома, калі да мяне блізка падыходзілі дзеці, таму што баялася іх. Баялася, што яны могуць дакрануцца да мяне, і тады іхнія маткі кінуцца на мяне, як чарада кіпцюрастых коршакаў; я заўсёды ўяўляла такую карціну: птушкі накідваюцца на мяне зь неба, дзяўбуць мяне й дзяруць сваімі вострымі, як брытва, кіпцюрамі. Сёньня мне трэба было купіць для Канстанцыі цэлую кучу ўсяго, і я ўздыхнула з палёгкай, калі ўбачыла, што ў краме няма дзяцей, дый няшмат жанок; «зрабі яшчэ адзін ход», падумала я, і сказала пану Элбэрту:
– Добры дзень.
Ён кіўнуў у адказ; зусім не павітацца ён ня мог, аднак жанкі ў краме вылупілі на яго вочы. Я павярнулася да іх сьпінай, але адчувала, як яны замёрлі, хто з бляшанкай, хто з паўпустым пакетам печыва, а хто з галоўкай салаты ў руках, і чакалі, пакуль я ня выйду за дзьверы, каб зноў загаварыць і вярнуцца да сваіх дзел. Недзе сярод іх была пані Донэл; я заўважыла яе, калі ўваходзіла. Мяне, як звычайна, цікавіла, ці прыходзіла яна наўмысна, калі дазнавалася, што я іду ў краму, таму што яна заўсёды спрабавала нешта сказаць; адна з тых нямногіх, хто загаворваў.
– Курыцу, – сказала я пану Элбэрту, і на другім боку крамы ягоная хцівая жонка адчыніла лядоўню, выцягнула курыцу й пачала закручваць. – Невялічкую ножку ягняці, – працягвала я. – На пачатку вясны дзядзьку Джуліяну заўсёды хочацца смажанай бараніны. – Дарма я гэта сказала; жанкі ў краме гучна вохнулі. Я б магла пры��усіць іх разьбегчыся, як трусоў, падумала я, калі б сказала ім, чаго папраўдзе хачу, але яны б усё адно сабраліся звонку й назіралі за мной з-за вітрыны. – Цыбулю, – ветліва сказала я пану Элбэрту, – каву, хлеб, муку. Грэцкія арэхі, – працягвала я, – і цукар; цукар у нас амаль скончыўся. – Недзе за маёй сьпінай раздаўся ціхі нэрвовы сьмяшок, і пан Элбэрт зірнуў паверх майго пляча, а потым перавёў погляд на прадукты, якія складаў на прылаўку. Праз хвіліну пані Элбэрт прынясе курыцу й мяса, закручаныя ў паперу, і паложыць іх каля іншых прадуктаў. Я павярнуся толькі калі буду гатовая ісьці. – Дзьве кварты малака, – сказала я. – Паўпінты вяршкоў, фунт масла. – Гарысы перасталі дастаўляць нам малочныя прадукты шэсьць гадоў таму, і цяпер мне прыходзілася насіць малако й масла з бакаленай крамы. – І тузін яек. – Канстанцыя забылася дадаць яйкі ў сьпіс, але дома засталося ўсяго два яйкі. – Пачак арахісавага грыльяжу. – Сёньня ўвечары дзядзька Джуліян пахрусьціць над паперамі й пойдзе спаць зь ліпкімі пальцамі.
– Блэквуды заўсёды накрывалі выдатны стол. – Гэта быў голас пані Донэл, якая яўна стаяла ў мяне за сьпінай. Нехта захіхікаў, а нехта зашыпеў: «ш-ш». Я ні разу не абярнулася; дастаткова было адчуваць, як яны ўсе тоўпяцца за мной. Не хапала яшчэ глядзець у іхнія нудныя шэрыя твары з поўнымі нянавісьці вачыма. Каб вы ўсе здохлі, падумала я; як жа мне хацелася сказаць гэта ўголас. Канстанцыя казала: «Заўсёды рабі выгляд, што табе напляваць. Калі будзеш зьвяртаць увагу, стане толькі горш». Напэўна, гэта праўда, але я жадала, каб яны здохлі. Было б здорава аднойчы раніцай увайсьці ў бакалейную краму і ўбачыць, як яны ўсе, нават Элбэрты й дзеці, ляжаць на падлозе, крычаць ад болю й паміраюць. Тады я б пайшла да паліцаў, пераступаючы церазь іхнія целы, ды ўзяла ўсё, што пажадаю; мажліва, яшчэ пхнула б пані Донэл, перш як ісьці дадому. Я ніколі не саромелася такіх думак; толькі шкадавала, што яны ня спраўдзяцца. «Ненавідзець іх ёсьць памылкай, – казала Канстанцыя. – Нянавісьць толькі робіць цябе слабейшай». Але я ўсё адно ненавідзела іх і не разумела, навошта было ўвогуле ствараць такіх, як яны.
Пан Элбэрт сабраў усе мае прадукты на прылаўку й чакаў, гледзячы ў даль міма мяне.
– Гэта ўсё на сёньня, – сказала я.
Так і не зірнуўшы на мяне, ён запісаў на лістку цэны, падлічыў суму й перадаў лісток мне, каб я магла ўпэўніцца, што ён мяне не ашукаў. Я ўзяла за правіла заўсёды рупліва правяраць лічбы, хоць ён ні разу не памыліўся; у мяне было няшмат мажлівасьцяў, каб адпомсьціць ім, але я рабіла, што магла. Прадукты запоўнілі маю торбу й яшчэ адну побач; заставалася толькі дацягнуць іх дадому. Ведама, нават калі б я дазволіла, ніхто б ніколі не прапанаваў мне дапамагчы.
«Прапусьці два хады». Зь бібліятэчнымі кнігамі й прадуктамі я ішла павольна; мне трэба было прайсьці па ходніку міма ўнівэрмагу й зайсьці ў кавярню Стэлы. Я спынілася ў дзьвярах крамы, стараючыся адшукаць унутры сябе некуйю думку, якая б мяне ўберагла. За маёй сьпінай пачалося варушэньне й кашляньне. Яны зьбіраліся зноў пачаць гаварыць, а Элбэрты, напэўна, глядзелі адно на аднаго з розных канцоў крамы і ўздыхалі з палёгкай. Я зрабіла ледзяны выраз твару. Сёньня я вырашыла думаць пра тое, як мы будзем абедаць у садзе, і пакуль я трымала свае вочы расплюшчанымі якраз настолькі, каб бачыць, куды я іду – карычневыя чаравікі нашае маці рухаліся ўзад і ўперад, – у думках я накрывала стол зялёным абрусам і несла ў сад жоўтыя талеркі й белую місу з трускаўкамі. Жоўтыя талеркі, думала я, адчуваючы, як мужчыны праводзяць мяне позіркамі; дзядзька Джуліян атрымае цудоўнае яйка ўсьмятку й пакрышыць у яго падсмажаны хлеб, а я папрашу Канстанцыю накінуць шаль яму на плечы – усё ж такі вясна толькі пачалася. Нават ня гледзячы, я бачыла, як яны шчэрацца й жэстыкулююць; я хацела, каб яны ўсе здохлі, а я б прайшлася па іхніх трупах. Яны рэдка зьвярталіся проста да мяне, хутчэй, гаварылі між сабой. «Гэта адна зь дзяўчынак Блэквудаў, – сказаў адзін зь іх высокім насьмешлівым голасам, – адна зь дзяўчынак Блэквудаў з фэрмы Блэквудаў». «Шкада гэтых Блэквудаў, – сказаў нехта іншы дастаткова голасна, – шкада тых бедных дзяўчынак». «Добрая там фэрма, – казалі яны, – добрая для апрацоўкі зямля. На такой зямлі можна было б разбагацець. Асабліва калі б у цябе быў мільён гадоў ды тры галавы й табе было бяз розьніцы, што вырошчваць. Вось таму Блэквуды й трымаюць сваю зямлю пад надзейным замком». «Можна было б разбагацець». «Шкада гэтых бедных дзяўчынак». «Хто ведае, што расьце на зямлі Блэквудаў».
Я іду па іхніх трупах, думала я; мы абедаем у садзе, і ў дзядзькі Джуліяна шаль на плячох. Праходзячы тут, я заўсёды моцна трымала торбы з прадуктамі, бо адным жахлівым ранкам выпусьціла торбу з рук; яйкі разьбіліся, малако разьлілася, а я зьбірала, што магла, пакуль яны крычалі, і казала сабе, што ня стану ўцякаць. Пасьпешліва зграбаючы бляшанкі, пачкі й рассыпаны цукар назад у торбу, я паўтарала сабе: не ўцякай.
У ходніку перад кавярняй Стэлы была шчыліна, якая выглядала як указальны палец; яна заўсёды тут была. Іншыя арыенціры – прыкладам, адбітак далоні Джоні Гарыса ў бэтонным падмурку ратушы або ініцыялы імя сына Мюлераў на ґанку бібліятэкі – былі зробленыя ў часы, якія я помніла; калі будавалі ратушу, я хадзіла ў трэцюю клясу школы. Але шчыліна ў ходніку перад кавярняй Стэлы была там заўсёды, як заўсёды была й сама кавярня. Помню, як езьдзіла тут на роліках і старалася не наступаць на шчыліну, інакш маці зламала б сабе сьпіну ў якасьці пакараньня, як ехала міма на ровары, а мае валасы разьвяваліся за сьпінай; тады вяскоўцы яшчэ не ненавідзелі нас адкрыта, хоць наш бацька казаў, што яны падонкі. Маці аднойчы сказала мне, што бачыла гэтую шчыліну, калі дзяўчынкаю жыла ў доме Рочэстэраў, таму шчыліна пэўна была тут і тады, калі яна выйшла замуж за бацьку й перабралася жыць на фэрму Блэквудаў. Думаю, гэтая шчыліна, нібы ўказальны палец, была тут з тых часоў, калі вёску толькі пачалі будаваць са старога шэрага дрэва, і брыдкія людзі са злымі тварамі былі перанесеныя сюды зь нейкіх няўяўных мясьцінаў, каб жыць у гэтых дамах.
Калі ў Стэлы памёр муж і ёй выплацілі страхоўку, яна купіла кававарку і ўсталявала мармуровую стойку; але ў астатнім, наколькі я памятаю, кавярня не зьмянілася. Канстанцыя й я заходзілі сюды пасьля школы, каб патраціць колькі цэнтаў, і кожны дзень куплялі для бацькі газэту, якую ён чытаў увечары; газэтаў мы больш не ку��лялі, але Стэла ўсё яшчэ прадавала іх разам з часапісамі, цукеркамі за цэнт і шэрымі паштоўкамі зь відарысам ратушы.
– Добры дзень, Мэры Кэтрын, – сказала Стэла, калі я села за стойку й паставіла торбы з прадуктамі на падлогу. Часам, марачы, каб усе вяскоўцы памерлі, я думала, што магла б пашкадаваць Стэлу, таму што ў параўнаньні зь імі яна здавалася нават добрай і была адзіная, хто змагла захаваць хоць нейкае падабенства колеру. Яна была акруглая й ружовая й, апранаючы яркую набіўную сукенку, пэўны час заставалася яркай, перш як зьліцца з бруднай шэрасьцю навакольля. – Як маесься сёньня? – спытала яна.
– Вельмі добра, дзякуй.
– А Канстанцыя Блэквуд, як яна?
– Вельмі добра, дзякуй.
– А як ён?
– Так добра, наколькі гэта мажліва. Чорную каву, калі ласка. – Папраўдзе я лепш любіла каву з цукрам і вяршкамі, бо чорная кава вельмі горкая; але я заходзіла сюды выключна дзеля гонару і ў доказ гэтага мусіла была задавольвацца толькі самым малым.
Калі ў кавярню ўваходзіў нехта яшчэ, я ўставала й ціхенька выходзіла; але бывалі вельмі няўдачныя дні. Гэтым ранкам Стэла ледзь пасьпела паставіць на стойку маю каву, як у дзьвярах зьявіўся цень, і Стэла, падняўшы галаву, сказала: «Добры дзень, Джыме». Яна падышла да другога канца стойкі й чакала, спадзяваючыся, што ён сядзе там, а я змагу непрыкметна пакінуць кавярню, але гэта быў Джым Донэл, і я адразу зразумела, што сёньня мне не пашанцавала. Некаторыя жыхары вёскі мелі запраўдныя твары, якія я знала й магла ненавідзець асобна; Джым Донэл і ягоная жонка былі сярод іх, бо ненавідзелі сьведама адрозна ад тых, хто ненавідзеў нас тупа, проста па звычцы. Бальшыня людзей засталася б каля таго канца стойкі, дзе стаяла Стэла, але Джым Донэл падышоў туды, дзе сядзела я, і заняў столак побач, сеўшы як мага бліжэй да мяне, таму што – я гэта знала – ён хацеў сапсаваць мне сёньняшнюю раніцу.
– Кажуць, – пачаў ён, крутануўшыся на столку, каб павярнуцца бокам і глянуць проста на мяне, – кажуць, што вы пераяжджаеце.
Мне не падабалася, што ён сядзіць так блізка да мяне. Стэла пайшла да нас уздоўж унутранага боку стойкі; хай бы яна папрасіла яго перасесьці, каб я магла ўстаць і пайсьці, і мне не прыйшлося праціскацца міма яго.
– Кажуць, вы пераяжджаеце, – паважна паўтарыў ён.
– Не, – сказала я, бо ён чакаў на адказ.
– Дзіўна, – сказаў ён, пераводзячы погляд зь мяне на Стэлу й назад. – Я мог бы паклясьціся, што нехта сказаў мне, што вы хутка пераедзеце.
– Не, – паўтарыла я.
– Кавы, Джым? – спытала Стэла.
– І каму гэта спатрэбілася выдумляць такую гісторыю, га, Стэла? Каму прыйшло ў галаву сказаць мне, што яны пераяжджаюць, калі яны й не зьбіраліся гэтага рабіць? – Стэла пакруціла галавой, стараючыся стрымаць ухмылку. Я бачыла, як мае рукі торгаюць папяровую хустачку на каленях і адрываюць ражок; я прымусіла рукі ляжаць нерухома й завяла сабе правіла: як убачу кавалачак паперы, прыпомню, што трэба быць больш ласкавай да дзядзькі Джуліяна.
– Нават уявіць не магу, адкуль бяруцца гэтыя плёткі, – сказаў Джым Донэл. Мажліва, неўзабаве прыйдзе дзень, калі Джым Донэл памрэ; мажліва, ўнутры яго ўжо зьявілася гніль, якая яго заб’е. – Ты хоць калі-колечы чула, каб у гэтым мястэчку распаўсюджвалі плёткі? – спытаў ён Стэлу.
– Не чапай яе, Джым, – сказала Стэла.
Дзядзька Джуліян быў стары, і ён паміраў; паміраў бясспрэчна й пэўна, у адрозьненьне ад Джыма Донэла, Стэлы і ўсіх іншых. Бедны стары дзядзька Джуліян паміраў, і я цьвёрда вырашыла быць больш ласкавай да яго. Мы зладзім пікнік на траўніку. Канстанцыя прынясе ягоны шаль і накіне яму на плечы, а я буду ляжаць на траве.
– Я нікога не чапаю, Стэл. Хіба я некага чапаю? Я проста пытаюся ў панны Мэры Кэтрын Блэквуд, як так сталася, што ўсе ў мястэчку кажуць, нібы яна ды ейная старшая сястрыца зьбіраюцца неўзабаве нас пакінуць. Узяць ды паехаць. Перабрацца ў нейкае іншае месца. – Ён памешваў сваю каву; краем вока я бачыла, як круцілася лыжачка, і круцілася, і круцілася, і мне хацелася сьмяяцца. Было нешта дурнавата-недарэчнае ў тым, як круцілася лыжачка, пакуль Джым Донэл гаварыў; цікава, ці змоўкнуў бы ён, калі б я працягнула руку й схапіла ягоную лыжачку. Мажліва, змоўкнуў бы, разважыла я, мажліва, выплюхнуў бы каву мне ў твар.
– У нейкае іншае месца, – засмучана паўтарыў ён.
– Кінь, – сказала Стэла.
Калі дзядзька Джуліян пачне расказваць пра сваё жыцьцё, я буду слухаць вельмі ўважна. Я ўжо несла яму арахісавы грыльяж; гэта добра.
– І тут я жудасна засмуціўся, – сказаў Джым Донэл. – Падумаць толькі: мястэчка страціць адну са сваіх найвіднейшых старых сямей. Які жаль. – Ён крутануўся на столку, таму што ў кавярню ўвайшоў нехта яшчэ; я глядзела на свае рукі на каленях і, ведама, не паварочвалася, каб паглядзець, хто прыйшоў, але Джым Донэл вымавіў: – Джо, – і я зразумела, што гэта Дангэм, цясьляр; – Джо, ты калі-колечы чуў нешта падобнае? Усе ў мястэчку сьцьвярджаюць, што Блэквуды пераяжджаюць, а вось тут сядзіць панна Мэры Кэтрын Блэквуд і кажа мне, што гэта ня так.
Ненадоўга павісла маўчаньне. Я знала, што Дангэм хмурыцца, глядзіць то на Джыма Донэла, то на Стэлу, то на мяне, абдумвае пачутае й стараецца зразумець сэнс кожнага слова.
– Вось як? – урэшце вымавіў ён.
– Слухайце, вы, оба, – пачала Стэла, але Джым Донэл працягваў гаварыць, седзячы да мяне сьпінай і выцягнуўшы ногі так, што я не магла прайсьці да дзьвярэй і выйсьці на вуліцу.
– Толькі гэтым ранкам я казаў людзям, як гэта дрэнна, калі нас пакідаюць старыя сем’і. Хоць ты можаш справядліва заўважыць, што шмат Блэквудаў ужо нас пакінула. – Ён засьмяяўся й ляпнуў рукой па стойцы. – Пакінула, – паўтарыў ён. Лыжачка ў ягоным кубку ўжо не круцілася, а ён усё гаварыў. – Вёска губляе сваё аблічча, калі яе пакідаюць такія відныя старажылы. Нехта можа падумаць, – павольна сказаў ён, – што іх адсюль выжылі.
– Так і ёсьць, – сказаў Дангэм і засьмяяўся.
– Хоць яны жывуць у сваім файным старым маёнтку, з плотам, прыватнай сьцежкай ды іншымі раскошамі. – Ён заўсёды гаварыў, пакуль яму не надакучыць. Калі Джым Донэл надумаў нешта сказаць, ён будзе казаць гэта раз за разам ды на ўсе лады; мажліва, таму, што ў яго ўзьнікала вельмі мала думак, і кожную зь іх яму прыходзілася выціскаць да апошняй кроплі. Апрача таго, ён думаў, што з кожным паўтарэньнем становіцца толькі сьмяшней; я знала, што ён можа працягваць гаварыць адно й тое ж, пакуль ня ўпэўніцца, што яго больш ніхто ня слухае. Я завяла сабе правіла: ніколі ні аб чым ня думай больш за адзін раз, – і спакойна паклала рукі на калені. Я жыву на Месяцы, казала я сабе, жыву ў доміку на Месяцы зусім адна.
– Што ж, – сказаў Джым Донэл; ад яго сьмярдзела. – Я заўсёды змагу расказаць людзям, што раней знаў Блэквудаў. Наколькі я памятаю, мне яны ніколі нічога не зрабілі, заўсёды былі ўзорна ветлівыя да мяне. Праўда, – засьмяяўся ён, – на абед мяне так ні разу й не запрасілі.
– Ну ўсё, хопіць, – рэзка сказала Стэла. – Ідзі чапляйся да каго-колечы іншага, Джым Донэл.
– Хіба я да каго-колечы чапляўся? Думаеш, я чакаў ад іх запрашэньня? Думаеш, я звар’яцеў?
– А я, – сказаў Дангэм, – заўсёды змагу расказаць, як рамантаваў ім зламаную прыступку, а яны мне так і не заплацілі. – Гэта была праўда. Канстанцыя паслала мяне да яго, каб сказаць, што мы ня станем плаціць яму па цясьлярскіх расцэнках за неапрацаваную дошку, крыва прыбітую ўпоперак сходаў, бо ён меўся зрабіць так, каб прыступка выглядала, як новая. Калі я выйшла й сказала яму, што мы ня будзем плаціць, ён усьміхнуўся, сплюнуў, падняў малаток, ададраў дошку й шпурнуў яе на зямлю. «Рабіце самі», – сказаў ён мне, залез у свой грузавік і паехаў. – Мне так і не заплацілі, – паўтарыў ён.
– Гэта мусіў быць недагляд, Джо. Ты проста схадзі й паразмаўляй з паннай Канстанцыяй Блэквуд, і яна паклапаціцца, каб ты атрымаў, што табе належыць. Толькі, калі цябе запросяць на абед, Джо, цьвёрда скажы: не, дзякуй, панна Блэквуд.
Даргэм расьсьмяяўся.
– Мяне не запросяць, – сказаў ён. – Я адрамантаваў ім прыступку, а яны мне так і не заплацілі.
– Дзіўна, – сказаў Джым Донэл, – яны рамантуюць дом і ўсё такое, а самі ўвесь гэты час зьбіраліся пераяжджаць.
– Мэры Кэтрын, – сказала Стэла, падышоўшы туды, дзе я сядзела, з унутранага боку стойкі, – ідзі дадому. Проста ўстань са столка ды ідзі дадому. Тут ня будзе спакою, пакуль ты ня пойдзеш.
– А вось гэта праўда, – сказаў Джым Донэл. Стэла зірнула на яго, і ён прыняў ногі, каб даць мне прайсьці. – Вы толькі скажыце, панна Мэры Кэтрын, і мы ўсе прыйдзем і дапаможам вам пакавацца. Толькі скажыце, Мэрыкэт.
– І можаш перадаць сваёй сястры… – пачаў быў Дангэм, але я пасьпяшала пакінуць кавярню, і ўсё, што я пачула, апынуўшыся на вуліцы, гэта сьмех, тых дваіх і Стэлы.
Мне падабаўся мой домік на Месяцы, я ўстанавіла ў ім камін, а звонку зрабіла сад (што змагло б расьці й квітнець на Месяцы? Трэба спытаць Канстанцыю), і я зьбіралася абедаць у сваім садзе на Месяцы. Усе прадметы на Месяцы былі вельмі яркія й незвычайных колераў; мой домік меўся быць блакітным. Я глядзела, як рухаюцца мае маленькія ногі ў карычневых чаравіках, і дазволіла торбе з прадуктамі ціхенька пагойдвацца ў такт. Я пабывала ў Стэлы, і цяпер мне заставалася толькі прайсьці міма ратушы, дзе не было нікога, апрача тых, хто выдаваў ліцэнзіі на сабакаў, тых, хто вылічваў, якія штрафы ўзяць з кіроўцаў, што праяжджаюць празь вёску па аўтастрадзе, і тых, хто рассылаў рахункі за ваду, каналізацыю й сьмецьце ды забараняў іншым спальваць лісьце ды лавіць рыбу; усе тыя людзі хаваліся недзе ў глыбіні ратушы й былі занятыя працай; мне нечага іх баяцца, пакуль я не лаўлю рыбу ў неадпаведны сэзон. Я пачала думаць, як буду лавіць пунсовую рыбу ў рэках на Месяцы, і ўбачыла, што хлопчыкі Гарысаў бегаюць па двары перад домам, крычаць і сварацца з паўтузінам другіх хлопчыкаў. Я ўбачыла іх, калі абмінула рог ратушы, і я ўсё яшчэ магла павярнуць назад і пайсьці другой дарогай, угару па галоўнай аўтастрадзе да ручайка, а потым цераз ручай і ўздоўж сьцежкі, якая вядзе да нашага дому, але было позна, і ў мяне былі торбы з прадуктамі, дый пераходзіць уброд ручай у карычневых чаравіках нашае маці было брыдка; і я падумала: я жыву на Месяцы, – і прыбавіла кроку. Яны ўбачылі мяне адразу ж, а я ўяўляла, як яны гніюць знутры, курчацца ад болю й нема крычаць; я жадала, каб яны згіналіся напалам і енчылі, лежачы на зямлі ля маіх ног.
– Мэрыкэт, – завішчалі яны, – Мэрыкэт, Мэрыкэт, – і выстраіліся ўздоўж плоту.
Напэўна, іх гэтаму навучылі бацькі; напэўна, Джым Донэл, Дангэм і брудны Гарыс рэгулярна муштравалі сваіх дзяцей, навучаючы іх зь любоўю й руплівасьцю, каб правільна настроіць іхнія галасы; як інакш цэлая чарада дзяцей магла дабіцца такой зладжанасьці?
Мэрыкэт, сказала Коні, ці ня хочаш выпіць чаю? Не, сказала Мэрыкэт, атруты не жадаю. Мэрыкэт, сказала Коні, ці ня хочаш легчы спаць? Ложак твой ў магільнай яме глыбінёю мэтраў пяць.
Я ўдавала, што не разумею іхняй мовы; на Месяцы мы размаўлялі мяккай, плаўнай мовай і пяялі ў сьвятле зорак, гледзячы зьверху на мёртвы, струхлелы сьвет; я мінула амаль палову плоту.
– Мэрыкэт, Мэрыкэт!
– Дзе старая Коні – дома, гатуе абед?
– Ці ня хочаш выпіць чаю?
Дзіўна быць унутры сябе, ісьці раўнамернай, цьвёрдай хадой уздоўж плоту, рашуча, але бязь сьпешкі перастаўляючы ногі, быць унутры сябе й знаць, што яны глядзяць на мяне; я хавалася вельмі глыбока ўнутры, але ўсё яшчэ чула іх і бачыла краем вока. Я марыла, каб яны ўсе ляжалі на зямлі мёртвыя.
– Ложак твой ў магільнай яме глыбінёю мэтраў пяць.
– Мэрыкэт!
Аднойчы, калі я праходзіла міма, на ґанак выйшла маці хлопчыкаў Гарысаў, напэўна, каб паглядзець, чаго яны так раскрычаліся. Яна хвіліну стаяла там, назірала й слухала, і я спынілася й паглядзела на яе, зазірнуўшы ў ейныя пустыя, памерклыя вочы; я разумела, што ня мушу зь ёй гаварыць, але знала, што ўсё адно загавару.
– Няўжо вы ня можаце іх суняць? – спытала я яе ў той дзень; мне было цікава, ці засталося ў душы гэтай жанчыны хоць нешта чалавечнае, ці бегала яна калі-колечы па траве або любавалася кветкамі, ці пазнала яна радасьць або каханьне. – Няўжо вы ня можаце прымусіць іх змоўкнуць?
– Дзеці, – сказала яна з тым жа выглядам тупой асалоды, – не абзывайце даму.
– Добра, ма, – паважна сказаў адзін з хлопчыкаў.
– Адыдзіце ад плоту. Не абзывайце даму.
І я пайшла далей, а яны працягвалі вішчаць і крычаць, пакуль жанчына стаяла на ґанку й сьмяялася.
Мэрыкэт, сказала Коні, ці ня хочаш выпіць чаю? Не, сказала Мэрыкэт, атруты не жадаю.
Няхай іхнія языкі абвугляцца ў агні, падумала я. Няхай іхнія глоткі гараць, калі яны кажуць гэтыя словы, няхай у іхніх жыватах палае полымя, гарачэйшае за тысячу вогнішчаў.
– Да пабачэньня, Мэрыкэт, – крычалі яны, калі я дайшла да канца плоту, – не сьпяшайся вяртацца.
– Да пабачэньня, Мэрыкэт, перадай нашае сардэчнае прывітаньне Коні.
– Да пабачэньня, Мэрыкэт, – але я ўжо была каля чорнага каменя, а там весьніцы й нашая сьцежка.
0 notes
videgme · 1 year
Photo
Tumblr media
🇸🇦 1⃣ 01 Árᥲbᥱ - العربية‎ ᥲᥣ-ʻᥲrᥲbīყᥲh - Arᥲbs يتمثل فن #الطب في ترفيه #المريض ، والطب #يشفي من المرض. 🇬🇧 2️⃣ 02 Iᥒgᥣᥱ́s - Eᥒgᥣιsh The art of #medicine consists in entertaining the #patient, while medicine #cures the disease. 🇪🇸 3️⃣ 03 Esρᥲᥒ̃oᥣ - Sρᥲᥒιsh El arte de la #medicina consiste, en entretener el #paciente, mientras la medicina #cura la enfermedad. 🇳🇱 4️⃣ 04 Hoᥣᥲᥒdᥱ́s - Nᥱdᥱrᥣᥲᥒds - Dᥙtᥴh De kunst van #geneeskunde bestaat erin de #patiënt te vermaken, terwijl geneeskunde de ziekte #geneest. 🇦🇿 5️⃣ 05 Azᥱrί - Azərbᥲყᥴᥲᥒ - Azᥱrbᥲყjᥲᥒι #Tibb sənəti #xəstəni əyləndirməkdən ibarətdir, tibb isə #xəstəliyi müalicə edir. 🇩🇪 6️⃣ 06 Aᥣᥱmᥲ́ᥒ - Dᥱᥙtsᥴhᥱ - Gᥱrmᥲᥒ Die Kunst der #medizin besteht darin, den #patienten zu unterhalten, während die Medizin die Krankheit #heilt. 🌾🌾 7️⃣ 07 Lᥲtίᥒ - Lιᥒgᥙᥲ Lᥲtīᥒᥲ - Romᥲᥱ Imρᥱrιᥲm Ars #medicinae #patientis in oblectatione consistit, medicina autem morbum #curat. 🇧🇾 8️⃣ 08 Bιᥱᥣorrᥙso - беларуская bιᥱłᥲrᥙskᥲjᥲ - Bᥱᥣᥲrᥙsιᥲᥒ Мастацтва #медыцыны заключаецца ў тым, каб пацешыць #пацыента, а медыцына #лечыць хваробу. 🇫🇷 9️⃣ 09 Frᥲᥒᥴᥱ́s - Frᥲᥒᥴ̧ᥲιs - Frᥱᥒᥴh L'art de la #médecine consiste à divertir le #patient, tandis que la médecine #guérit la maladie. 🇧🇦 🔟 10 Bosᥒιo - босански bɔ̌sᥲᥒskι - Bosᥒιᥲᥒ Umjetnost #medicine sastoji se u zabavi #pacijenta, dok medicina #liječi bolest. (en Alytus) https://www.instagram.com/p/CmfBiNVvH_W/?igshid=NGJjMDIxMWI=
1 note · View note
pryjdzieviasna · 5 months
Text
Tumblr media
«Lisa i sava» (Fox with an owl)  – Jazep Drazdovič (1950-1954)
Belarusian malavanka.
291 notes · View notes
smokycinnaroll-art · 11 months
Text
Tumblr media
мы так похожи / когда поём
7 notes · View notes
art-81-art · 5 months
Text
Tumblr media
Yellow Contour Series, 2023, acrylic on canvas
1 note · View note
redfield-by · 2 years
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Мастацтва і БЕЛАЗ
Tumblr media
1 note · View note
palatsyk · 4 years
Photo
Tumblr media
Святлана Валасюк "Валошкі" (п.а.) Выстава жывапісу @volosiuksveta "Узроўні" будзе працаваць па 22.03 #volosiuksveta #art #oil #painting #exhibition #валасюксвятлана #кобрын #жабінка #беларт #белмаст #мастацтва #жывапіс #пружаны #палацык #pruzhany #валошкі #вясна2020 #belart #belpainting https://www.instagram.com/p/B9Ur7BLpd_S/?igshid=1wecizq57awo4
2 notes · View notes