Tumgik
#лідскае піва
redfield-by · 10 months
Text
Tumblr media
0 notes
mietamarfoza · 6 years
Text
Беларуская рэкламная ідэя
Рэклама – моцны сродак інфармацыі, які здольны ўплываць на ўважлівага гледача праз некалькі секунд відэашэрагу і нейкай закадравай гаворкі. Дык вось ад таго, што нам хочуць паказаць, якую думку данесці словамі, залежыць карцінка, якая складваецца ў жыхара той ці іншай краіны аб яе развітасці і мадэрнізаванасці. Рэклама – тое, якой яе стваральнік хоча бачыць месца, дзе жыве. І безумоўна, гэта тое, якой нашу краіну можа пабачыць свет. Я вазьму за аснову свайго разважання некалькі выдатных беларускіх відэаролікаў. Менавіта тыя, што зачапілі і супалі з маім уяўленнем аб сучаснай Беларусі.
Сайт аб рэкламе ATL.by кажа: “Беларусы ўжо не раз даказвалі ўсяму свету, што могуць і ўмеюць ствараць ідэйную рэкламу”. А само па сабе паняцце “ATL” расшыфроўваецца як “above the line” – “вышэй рысы”. Яно мае выключна эканамічны характар, але для мяне, як для аматара метафар і вобразаў, яно яшчэ й азначае нешта, што адрозніваецца ад прывычнага паняцця рэкламы. Штосьці не проста цікавае і добра, якасна зробленае, але й складанае па сваёй думке, духу, па самой канцэпцыі данясення наяўнай ідэі масам.    
Пачаць трэба с кароткай прамовы.
Тое, што геаграфічна на мапе свету Беларусь з’явілася як частка Еўропы, ведае кожны. Склалося так і гістарычна – бо наша дзяржава была адной з багацейшых ды мацнейшых сярод сваіх суседзяў, у якой шляхты налічвалася самая большая колькасць – каля 10%. На нашай роднай мове размаўлялі самі каралі! Але прыйшло XXI стагоддзе, і мне здаецца, што і цяпер Беларусь павінна спалучаць у сабе ўсе гэтыя рысы. Узровень якасці жыцця далёка не заўсёды дазваляе нам быць паўнавартаснай часткай Еўропы ва ўсіх сэнсах выразу, але нельга забраць адчуванне таго, што ты – жыхар сучаснай еўрапейскай прасторы і дыхаеш тым жа паветрам, што і палякі, літоўцы, чэхі, нават швейцарцы ды немцы. Аднак, на адным толькі адчуванні ды паветры далёка не з’едзеш. Павінны быць усе ўмовы развітой краіны для таго, каб і у рэкламе, і у прынцыпе, у любой творчасці чалавек не ствараў, а толькі прыгожа апраўляў імідж сваёй краіны, а потым – з гонарам прадстаўляў яго ўсяму свету. Але для такой справы чалавеку патрэбна рашучасць. Рашучасць ды разуменне таго, хто ты на самой справе. І на гэтым, нажаль, спіс не сканчаецца.
Трэба сказаць, што кальсці беларуская ідэя брала свой пачатак з літаратуры – аб тым, хто мы такія, шмат пісалі і разважалі лепшыя класікі краіны. Цяпер, у высокатэхналагічным свеце, стала прасцей данесці інфармацыю праз электронныя сродкі: смартфоны, радыё, тэлевізары. І рэклама сёння – лепшы сродак для выканання гэтай задачы. Бо яе можна піхаць паўсюль: на розных сайтах, паміж часткамі кіно і гэдак далей. Цяпер можна рабіць нават так, што ролік пачынае прайгравацца без вашага ведама, і працягнуць свае справы ў Інтэрнэце без прагляду гэтага відэа фактычна немагчыма. Раней мяне нават раздражняла такая напорыстасць з боку рэкламы, але цяпер я думаю трошкі інакш. Часам беларусам проста патрэбна праглядзець той ці іншы ролік, а калі ён на беларускай мове – асабліва. Бо гэта, як і мяне, можа прымусіць іх падумаць аб сапраўды важных рэчах.
Элітарнасць мовы
Тое, што, як казаў у адным са сваіх інтерв’ю заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі “Анега” Сяргей Метта, “мова чапляе сваёй незвычайнасцю і яскравасцю”, беларусы пачалі разумець не так даўно. Як і прадпрыемнік, я таксама лепш за ўсё памятаю запуск менавіта рэкламы Samsung на беларускай мове адной з самых першых. Гэта быў сапраўды смелы і на той час – арыгінальны ўчынак. Мушу заявіць. Рэклама на беларускай мове выглядае сапраўды самавіта і дорага. Незвычайна. Не так, як выглядае расейская на білбордах мінскіх трас. Ведаеце, чаму? Бо гэты момант робіць беларусаў асаблівымі. Імгненна, адным рыўком аддзяляе нашу нацыю ад збітага ўжо і часам, і неактуальнасцю паняцця “Беларусь – частка Расеі”, і гэдак далей.
Элітарнасць, унікальнасць беларускамоўнай рэкламы заключаецца ў тым, што яна аўтаматычна становіцца прызначанай менавіта для нас – бо зразумець правільна яе змогуць толькі беларусы. Рускі перакруціць усе словы і пасмяецца. Украінец толькі часткова зразумее. Іншаземец увогуле не разбярэ ні адзінага слова. І ў гэтым – наша асаблівасць. Яе нельга губляць. Гэта наш, мяркую, апошні пераканаўчы шанец паказаць свету, што мы не горш за некага, што таксама маем сваё – і не менш складанае, не менш прыгожае і цікавае за іх мовы, культуры і традыцыі.
Беларуская мова выглядае вельмі прыгожа. Яна можа надаваць сіл, веры ў сваю справу, у карысць сваёй радзіме. Аб гэтым можа сказаць вам, ну, напрыклад, рэкламны ролік кампаніі “Лідскае піва”, назва якога ўжо кажа сама за сябе - “Ты годны легенды”. Ведаю, што алкаголь і ўсё такое, але… ну, па-першае – тут акцэнт ідзе менавіта на мастацтва. С аднага боку – піваварства, што, падкрэсліваю, таксама мастацтва і больш таго – цяжкі труд. Вялікае майстэрства – зрабіць сапраўды добры напітак, які б шмат стагоддзяў і упрыгожваў у дарагіх шкляных келіх��х доўгія абедзенныя сталы нашых вялікіх продкаў, і адначасова горда плескаўся ў драўляных кубках кожнай зямлянкі простых сялян. Горда – бо беларусы вядомы сваім добрым густам, уменнем адрозніваць якасць ад падробкі, але яшчэ больш – сваім імкненнем вырабляць дыхтоўны прадукт, дамагацца вышэйшага выніку ў сваёй справе. Падмацоўвалася гэта ўсё сілай духа, верай і велізарнай любоўю да працы. І тут жа, з другога боку, паралельна гісторыі лёсу майстра-півавара, гледачам распавядаецца пра шлях невядомага нам музыкі, якім, дарэчы, калі мысліць вобразна, можа апынуцца любы з вас. Таму і кажу, што галоўнае ў гэтым рэкламным роліке зусім не піва, а словы ды сэнс. Прапаную да іх звярнуцца.
Усё неверагодна проста. Каб зачапіць увагу гледача, ідэйныя беларусы пайшлі на вельмі цікавы крок: словы, на якіх робіцца сэнсавы акцэнт у кожным з прагучаўшых сказаў, уключаць у відэашэраг. Тады карцінка атрымліваецца ўвогуле цудоўнай ды нават казачнай: неонавыя літары, надпісы на сценах, розных рэчах, ды яшчэ й прыгожымі, а месцамі – старадаўнімі шрыфтамі, зрабілі сваю справу. Пакінулі ўспамін на доўгі час. Прымусілі задумацца.
Легенда гучыць так.
Існавалі побач вялікая мэта ды вялікая мара – стварыць тое, чаму не будзе роўных, і імкнуцца да гэтага дзень і ноч. Людзі хвалілі прадукт, які атрымліваўся, але першы герой заўсёды “вяртаўся да працы”. Музыка другога ўсім падабалася, але ён усё роўна рухаўся далей.
Ён здолеў. Упартасць кожнага з іх стварыла легенду. Прывяла да поспеху.
Асноўная думка, якую хацелі данесці да нас аўтары легенды, - у тым, што мы яе годныя. Што “усе нашыя намаганні ствараюць тое, чым варта ганарыцца”.
Прыгожа, ці не так?
Tumblr media
Непарушны падмурак традыцый
Кампанія “Бульбаш”, таксама вядомая сваёй прадукцыяй, аднойчы вырашыла пачаць выпускаць нешта іншае. А ў гэтым годзе зрабіла дзеля падтрымкі сваёй ідэі выдатную рэкламную кампанію. Як кажа сам вытворца на фірменным сайце: “Брэнд «Бульбашъ®» зноў пачаў гаварыць са спажыўцом на беларускай мове і паведамiў пра важнасць і неад'емнасць традыцый у жыцці сучаснага чалавека… Увабраў у сябе самае лепшае са старадаўнiх рэцэптаў вiнакурэння Беларусi і, дзякуючы сучаснаму тэхналагiчнаму працэсу, стварыў шырокую лiнейку iнавацыйных прадуктаў”. Пад апошнім яны маюць на ўвазе звычайную пітную негазаваную ваду. Не падобна ні на што з таго, што канцэрн ствараў раней, а? І гэта ж цудоўна.
Пітная вада – гэта тое, без чаго чалавек можа пражыць не вельмі шмат часу. Чысціня ж яе – пачатак нашага з вамі здароўя. Дык вось калі ўглядзецца ў дадзены прадукт, можна пабачыць, што нам прапаноўваюць ваду, здабытую з артэзіянскай свідравіны на глыбіні 110 метраў. Карацей кажучы, - веру такому прадукту.
Удумайцеся ў сэнс відэа, якое так ўпэўнена, так цікава распавядае нам пра традыцыі нашай краіны, пра іх важнасць пры стварэнні чагосці новага. Мы чуем народныя песенныя матывы і бачым жніва, стужкі с нацыянальным арнаментам, якія развяваюцца на ветры, далей – як у сялянскай хаце ствараецца саламянае ўпрыгожванне ў выглядзе павука: колькі часу ён з’яўляўся для беларусаў абярэгам ад кепскай энергіі. А потым – як ён ужо вісіць пад столлю сучаснай кватэры ў выглядзе лямпы з неонавым святлом. І прыемны голас за кадрам разважае: “Традыцыі праходзяць праз нас. Фарміруюць наш лад жыцця, натхняюць нас… каб мы маглі ствараць сваё. Новыя традыцыі”.  
Унушальна. Моцна, ды так жыва, па-сапраўднаму. Такую Беларусь я ведаю добра. Які гонар, што сучасныя людзі творчых прафесій так грунтоўна пачалі расказваць беларусу пра тое, хто яны, і якім паветрам дыхала раней іх спадчына.
“Бо традыцыі без людзей не існуюць”.
Tumblr media
Час упэўненых
Нельга таксама прайсці і міма наступнага роліка. “Моцныя і незалежныя”… Такімі нас называе голас за кадрам, пакуль на экране людзі ў масках жывёл, дзелавых касцюмах і прыгожых сукенках займаюцца нейкімі справамі. Месцамі іх дзеянняў з’яўляюцца модны начны клуб, офісная зала для перамоваў, элітны свецкі прыём… У рэкламным відэа аператара мабільнай сувязі velcom беларусаў запрасілі наведаць “час упэненых” – час, дзе візуальна кожны з нас з'яўляецца прадстаўніком сапраўднай сучаснай і вельмі буйной краіны. Такімі, канешне, бачацца беларусы і мне. Але шкада, што замест рэальнасці – толькі на экране.
Нам кажуць, што “мы жывем у дзіўным свеце ілюзій і пераўвасабленняў, дзе людзі прымяраюць розныя вобразы – падладжваюцца пад атачэнне, імкнуцца быць у цэнтры падзей, прыкладаюць намаганні, каб іх заўважылі”, быццам прапускаючы міма ўсіх сваіх органаў пачуццяў самае галоўнае. Мы можам рабіць з сабой што заўгодна, прыкідвацца кім пажадаем, абы ўнушыць астатнім ці сваю ўплывовасць, ці наадварот – поўную аддданасць. Відэа працягвае пагружаць вас у сваю атмасферу, якая вельмі інтрыгуе. У канцы з ценю мінскага пентхаўса выходзіць чалавек і пераканаўча выдае гледачам асноўную думку роліка: “Але не кожнаму хапае ўпэўненасці быць сабой”. І вось тут ужо мне ёсць, што дадаць.
Упэўненасць чалавека ў сябе і заўтрашнім дні прыходзіць, калі ёсць надзейнасць. Пачынаецца ўсё з краіны, неад’емнай часткай якой мы з’яўляемся. Для яе надзейнасці мала толькі духоўных рэчаў, як, напрыклад, павага да мовы, традыцый і культуры. Любому чалавеку патрэбна ўпэўненасць у паўнавартаснай ахове здароўя, бяспеке будаўніцтваў новых прадпрыемстваў. У такіх рэчах, як наяўнасць працоўных месцаў для грамадзян, магчымасць зарабляць больш, умовы для стварэння сям’і. Як я і казала раней, - на адной толькі духоўнасці далёка не з’едзеш.
Наяўнасць матэрыяльных ўмоў для такога жыцця, якое мы бачым у рэкламным роліке velcom, з’яўляецца галоўным рухавічком для стварэння развітога грамадства. Чалавеку патрэбен сапраўдны моцны маральны і матэрыяльны стымул, платформа для асабістага развіцця – і толькі такая, на якой ён зможа ўпэўнена выстаяць. Чым надзейней будзе выглядаць гэты падмурак, тым больш верагоднасць, што чалавек захоча ствараць на ім менавіта складаныя, унікальныя пабудовы. Тым больш сіл фізічных і разумовых будзе ўкладаць асоба ў развіццё сваёй прафесійнай дзейнасці, у першую чаргу думаючы ў гэтыя моманты аб карысці для сваёй радзімы, сваёй нацыі.
Гэты ролік не толькі натхніў мяне на прыгожыя думкі аб сучасным развітым беларускім грамадстве, але і даў глебу для разважанняў аб рэальных рэчах і дзеяннях, без якіх гэтая мара проста не зможа існаваць.
Tumblr media
Падводзячы рысу
Беларусы ўсё больш імкнуцца да таго, каб стаць ужо, нарэшце, сабой. Гэта праглядаецца ў тэмах, якія яны бяруцца разглядаць у сваёй мастацкай працы. Ведаеце, што самае каштоўнае? Чым далей мы ідзем па сцязе развіцця нашых дзейнасцяў на карысць радзімы, тым глыбей заходзім у самыя складаныя, самыя цікавыя гушчы леса – нашай гісторыі, нашых традыцый, і галоўнае – менталітэту.
Музыка цяпер пачынае мець нацыянальнае адценне. Арнамент усё часцей расквітае на адзенні беларусаў і розных бытавых рэчах у іх хатах. Не з’яўляецца тут выключэннем і рэклама. Праз яе людзі пачынаюць ўсё больш гаварыць адзін аднаму аб тым, што мы годныя той легенды, да якой паўнапраўна належым, што нашыя традыцыі памруць без іх ўкаранення ў сучаснае жыццё, і што ўжо прыйшоў, нарэшце, час стаць упэўненымі ў сваёй нацыянальнай прыналежнасці і не баяцца быць сабой.
0 notes