Tumgik
Text
наш месяц (1)
красавік заўжды быў для мяне месяцам пустым. чамусьці вясной усё адбывалася ці то ў сакавіку, ці то ў маі. у гэтым годзе ўсё зьмянілася.
першага красавіка ты мне пазваніла, спытала, ці ўсё ў мяне ў парадку. я сказаў, што ўсё нармальна і няма чаго турбавацца. я прымусіў сябе адхіліць усе залішнія думкі, прымусіў сябе думаць, што ты проста хвалюесься. пасьля - яшчэ адзін званок. ты пытаесься, дзе я. я пуляю імчуся на факультэт, каб пабачыць цябе. усё яшчэ неасэнсавана. але ўжо ў гэты час у маім сэрцы незвычайнае пачуцьцё. я імкнуся пабачыць цябе як мага хутчэй. на факультэце ты з маім сябрам - сэкунду думаю пра тое, што паміж вамі, але ў наступны момант я разумею ўсё. 
на парах еўтухоў зазначыць, гледзячы на мяне і ведаючы пра маю гісторыю з магістратурай: “вы можете вернуться в начальную точку, но все будет уже по-другому”.
на заўтра сябар прыедзе да мяне і паведаміць пра вашую сустрэчу напярэдадні. невымоўная радасьць напаўняе мяне ў гэты час, але я стрымліваюся, кажу, што, нажаль, я зайшоў занадта далёка і не магу і бла кватэра і я бла як гэта магчыма і бла. мы доўга размаўляем, стоячы ў ценю цудоўных менскіх дамоў. “ты знаешь, она идеальная женщина для мяне!“, скажу я яму на разьвітаньне. ён скажа, што ўсё залежыць ад мяне. сонца запаўняе ўсё навакольле і маю дурную галаву.
2 notes · View notes